viasna on patreon

Ад уладаў Быхава патрабуюць вызначыць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў

2013 2013-11-21T21:28:45+0300 2013-11-21T21:31:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antonau-siargej-byhau-bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Антонаў

Сяргей Антонаў

Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 21 лістапада падаў у мясцовы райвыканкам пісьмовы зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева. У звароце Сяргей Антонаў просіць старшыню райвыканкама вызанчыць месца для правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.

У прыватнасці, Сяргей Антонаў піша: “У мэтах забеспячэння законных правоў і свабод грамадзян, а таксама кіруючыся палажэннямі Закона “Аб масавых мерапрыемствах” Рэспублікі Беларусь, прашу вас вызначыць месца правядзення будучых пікетаў на тэрыторыі горада Быхава з улікам аддаленасці ад адміністрацыйных установаў і каляндарнага графіка (калі такі маецца) рамонтных і іншых відаў работ, якія маюць намер праводзіць мясцовыя прадпрыемствы”.

Па словах Сяргея Антонава, падставай для напісання зварота на імя старшыні Быхаўскага райвыканкама паслужыла тое, што, двойчы за апошнія месяцы яго заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў (пікетаў) былі адхілены. У першы раз падставай для адмовы паслужыла тое, што заяўленае месца (плошча Красоўскага) знаходзіцца паблізу ад раённага радыё. У другі раз Сяргею Антонаву адмовілі ў правядзенні пікету супраць размяшчэння замежных вайсковых баз і ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі па прычыне таго, што мясцовае УКП “Жылкамгас” праводзіла рамонтныя работы ў парку 50-годдзя Перамогі.

“Спадзяюся, што Дзмітрый Калееў нарэшце дасць мне канкрэтны адказ, дзе ж у Быхаве можна праводзіць пікеты, - кажа Сяргей Антонаў. – Адпаведны зварот я асабіста падаў 21 лістапада ў Быхаўскі райвыканкам. Зараз буду чакаць, што ж мне адкажуць нашы быхаўскія чыноўнікі. Ну а пасля зноў падам заяўку на правядзенне пікету ўжо ў вызначаным імі самімі месцы, каб у чыноўнікаў не было нейкіх падставаў для чарговай адмовы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства