viasna on patreon

Супраць Дзяніса Дашкевіча распачынаюць крымінальную справу

2013 2013-11-21T10:45:31+0300 2013-11-21T10:45:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

У Рагачове супраць мясцовага актывіста Дзяніса Дашкевіча ўлады распачалі крымінальную справу "за знявагу прадстаўнікоў улады" на сайце vrogacheve.ru. Крымінальны працэс узбуджаны па факце заявы намесніка старшыні райвыканкама В. Каральчука.
 
Пра гэта актывісту паведамілі ўвечары 19 лістапада двое міліцыянтаў, якія, па словах Дзяніса Дашкевіча, ўламіліся да яго ў кватэру і, не прад'яўляючы ордэру, правялі ператрус. У выніку ў актывіста былі сканфіскаваныя два сістэмныя блокі і мадэм "Белтэлекама". Якія-небудзь дакументы, у тым ліку аб азбуджэнні справы, міліцыянты пакінуць адмовіліся. 
 
Пасля іх зыходу, у 23:15 на тэлефон Дзяніса Дашкевіча тэлефанавалі невядомыя і маўчалі ў слухаўку. Зайшоўшы ж у скайп з кампутара сяброў 20 лістапада, актывіст пабачыў шмат паведамленняў ад карыстальнікаў з дзіўнымі імёнамі. У іх гаварылася: "Ты доигрался! Ты скоро сядешь!".
 
Больш за тое, раніцай на тэлефон жонкі актывіста пачалі тэлефанаваць з банку, дзе яна брала крэдыт на фотаапарат, і заяўляць, што яна не выплочвала крэдыт. І гэта пры тым, што сумы выплочваліся і пра гэта сведчаць квітанцыі. Ці звязаны гэты выпадак з мінулымі, Дзяніс Дашкевіч не ведае. Ён не выключае, што гэта можа быць простым супадзеннем ці наўмыснай акцыяй уладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства