viasna on patreon

"Найноўшая гісторыя ў асобах": першы крок да чытача

2013 2013-11-19T10:02:40+0300 2013-11-19T10:02:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tamkovich-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч  ладзіць прэзентацыю сваёй новай, дваццатай па ліку, кнігі  "Найноўшая гісторыя ў асобах".

Новае выданне ўбачыла свет у супрацоўніцтве з міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь» і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

700-старонкавая кніга складаецца з біяграфічных нарысаў, размоваў, эсэ пра жыццёвыя лесы і погляды 100 выбітных людзей беларускай сучаснасці, сярод якіх – пісьменнікі і паэты, мастакі, навукоўцы, філосафы, палітычныя і грамадскія дзеячы. «Найноўшая гісторыя ў асобах” - па сутнасці, гэта мастацкая энцыклапедыя сучаснай Беларусі, - лічыць яе аўтар Аляксандр Тамковіч.

У прэзентацыі, якае пройдзе ў  Галерэі «Ў», возьмуць удзел героі кнігі – вядомыя культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Мерапрыемства будзе весці народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Пачатак у 17.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства