viasna on patreon

Суд Логвінава супраць Міністэрства інфармацыі (анлайн)

2013 2013-11-18T12:26:45+0300 2013-11-18T14:26:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logvinay.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Логвінаў і Андрэй Бастунец. Фота Барыса Гарэцкага.

Ігар Логвінаў і Андрэй Бастунец. Фота Барыса Гарэцкага.

Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаліся слуханні па заяве да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў”.

Яшчэ 23 верасня прыватнае выдавецтва “Логвінаў” атрымала ад Міністэрства інфармацыі афіцыйнае паведамленне пра пазбаўленне ліцэнзіі на права ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць. Ліцэнзію адклікалі па рашэнні калегіі міністэрства “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ішла пра выпуск альбома “Прэс-фота Беларусі 2011”, які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года. Выдавецтва "Логвінаў" выступала выдаўцом альбома”.

23 кастрычніка выдавецтва “Логвінаў” накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць.

12-10. Пачатак суда затрымліваецца. Жадаючых патрапіць на слуханні адмовіліся прапускаць у будынак па пасведачаннях кіроўцы, а таксама журналісцкіх пасведчаннях, патрабуюць толькі пашпарт. Фота і відэажурналістаў Радыё Свабода, tut.by. Белсату не прапусцілі ў суд, нягледзячы на тую акалічнасць, што рашэнне суддзі і хадайніцтва па гэтым пытанні яшчэ не агучвалася.

На суд падтрымаць Логвінава прыйшлі вядомыя літаратары Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Арлоў, Віка Трэнас, Юлія Цімафеева, аўтары і выдаўцы. Фотажурналіста Юлю Дарашкевіч не пусцілі ў суд, паколькі не было з сабой пашпарту.

12-30. Пачаўся працэс. Суддзя пераправярае дакументы усіх прысутных і пытае кожнага - адкуль прыйшоу у суд і з якой мэтай.

12-40. Суд задаволiў хадайнiцтва аб заслухоўванні сведкаў Арлова, Бабкова і Дарашкевіч. Юлю Дарашкевіч дапусцяць у суд па пасведчанні кіроўцы. Суддзя на пачатку паседжання не прадставіла ні сябе, ні сакаратара. Таксама не было агалошана, якая справа агалошваецца, прадмет судовага разбіральніцтва.

12-55. Першай слухаюць сведку Юлю Дарашкевіч. Яна паведаміла, што экспертыза, якую рабілі спецыялісты Гродзенскага аблвыканкама, альбом “Прэс-фота 2013” не прызнала экстрэмісцкім, хоць тэматыка падобная на  альбом “Прэс-фота2012”. Таксама кажа, што ў альбоме былі змешчаныя фота, якія раней з'явіліся ў СМІ, у т.л. дзяржаўных -СБ, БелТА.

Сведка Уладзімір Арлоў паведаміў, што выдавецтва Логвінаў працуе 14 год, выдадзена за гэты час 700 кніг, і гэта важкі ўнёсак у развіццё беларускай культуры.

13-20. Сведка Ігар Бабкоў зазначыў, што "Логвінаў” - гэта не барыкады і не палітычны праект, гэта праект у самым сэрцы беларускай культуры. Пацярпелымі, калі выдавецтва закрыюць, будуць чытачы і беларускія аўтары".

13-25. Прадстаўнік “Логвінава” Андрэй Бастунец ставіць пытанне аб правамоцнасці паседжання калегіяльнай камісіі Мінінфармацыі, дзе было прынята рашэнне аб пазбаўлення ліцэнзіі выдавецтва. У дакументах стаіць толькі подпіс міністра Праляскоўскага, прозвішчы 9 іншых чальцоў калегіі не указана. Суддзя паведаміла, што правамоцнасць падцверджана подпісам міністра.

13-40. Справу разглядае суддзя Таццяна Праташчык. Ідуць судовыя спрэчкі. Першым выступае прадстаўнік выдавецтва “Логвінаў”Андрэй Бастунец: "Дзеянні Мінінфармацыі не ўпісваюцца у дзяржаўную палітыку па падтрымцы і развіцці нацыянальнага кнігавыдавецтва. Прызнанне альбома экстрэмісцкім - неабгрунтаванае".

13-50. Прадстаўнік Міністэрства інфармацыі праігнаравала крытыку Бастунца, што рашэнне дзяржоргана не адпавядае нормам Канстытуцыі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычнах правах.

14-15. Рашэнне суддзі: «Суд вырашыў: ІП Ловінаву адмовіць у прызнанні несапраўдным рашэнне Міністэрства інфармацыі». Рашэнне можа быць абскарджана у касацыйным парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства