viasna on patreon

Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні

2013 2013-11-15T14:19:52+0300 2013-11-15T14:19:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pisjmennik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штогод 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб ушаноўвае пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць уціск за сваё змаганне за адно з найважнейшых чалавечых правоў — права на свабоду выяўлення. 

Кожны год у гэты дзень Міжнародны ПЭН-клуб арганізуе шэраг мерапрыемстваў, якія закліканыя прыцягнуць увагу да пісьменнікаў, што сядзяць у турме. Адзін з сяброў Беларускага ПЭН-цэнтра, Алесь Бяляцкі, таксама знаходзіцца цяпер у зняволенні.

Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, публіцыст. Узяты пад варту з 4 жніўня 2011 года, асуджаны 24 лістапада 2011 года судом Першамайскага раёна г. Мінск па ч.2 арт. 243 КК (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адбывае пакаранне ў калоніі №2 г. Бабруйск.

Паводле Беларускага Пэн-цэнтру

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства