viasna on patreon

Судзяць Жанну Пцічкіну і Андрэя Бандарэнку (аднаўляецца)

2013 2013-11-14T22:47:00+0300 2013-11-18T17:02:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudmaskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Менска ў 15-30 разгледзіць адміністратыўныя справы маці памерлага ў мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна і дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнку. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні. Разгляд быў перанесены з 13-га лістапада.

Учора Жанна Пцічкіна і Андрэй Бандарэнка заявілі патрабаванні аб прадастаўленні дапамогі адвакатаў. Таму паседжанне было перанесенае на 1 дзень. Суддзя Яўген Хаткевіч задаволіў хадайніцтва.

Жанна Пцічкіна вечарам 13 лістапада была дастаўлена ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Яна была затрыманая дома супрацоўнікам міліцыі і невядомымі ў цывільным. Яе абвінавацілі ва ўхіленні ад яўкі ў суд па адміністрацыйнай справе аб пікеце 14 верасня. У той дзень сваякі памерлага і іншыя грамадзяне планавалі правесці акцыю памяці каля СІЗА. Тады было затрымана 18 чалавек.

Андрэя Бандарэнку будуць судзіць па тым жа артыкуле.

***

16-45. Пратакол, складзены на Андрэя Бандарэнку суддзя Мотыль вярнула на дапрацоўку. Яна ж выдаліла з судовай залі журналіста і дачку Жаны Пцічкінай з малым дзіцём.

17-40. Жанне Пцічкінай суддзя Хаткевіч вынес папярэджанне.

20-00. Суддзя Мотыль разглядае адміністратыўную справу праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Спачатку яна адправіла пратакол на дапрацоўку, паколькі ён быў складзены той самай асобай, якая затрымлівала Бандарэнку. Пасля гэтага да Бандарэнкі ў памяшканні суду падышлі міліцыянты і склалі новы пратакол. Аднак Андрэй Бандарэнка адмовіўся яго падпісваць без адваката. Яму абвесьцілі, што ён затрыманы на 72 гадзіны.

Сведкамі  супраць Бандарэнкі выступілі супрацоўнікі міліцыі Іван Казак, Куімаў і падпалкоўнік Лагуноў.

21-20. Судзьдзя Мотыль ужо амаль гадзіну ня можа вынесці рашэнне па справе Андрэя Бандарэнкі. Падчас разгляду справы суддзя адхіліла просьбу адваката Бандарэнкі далучыць да справы фота- і відэаматэрыялы.

21-50. Андрэй Бандарэнка за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце пакараны арыштам на  5 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства