Bў-ROOM запрашае ў Вільню
Шэраг прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці арганізуе ў Вільні адмысловую пляцоўку «Bў-ROOM» — творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам краін Усходняга партнёрства.
Bў-ROOM - гэта крэатыўная пляцоўка, якая арганізуецца грамадскімі актывістамі Беларусі падчас саміту Усходняга Партнёрства ў Вільні 28-29 лістапада 2013 г. Гэтае мерапрыемства збярэлітоўскіх і еўрапейскіх полісімэйкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM будзе магчыма не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцю, наведаць фота -выставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і напрамую сачыць за Грамадзянскім Форумам Усходняга Партнёрства.
Bў-ROOM - гэта адкрытая прастора для тых, хто актыўна ўдзельнічае і імкнецца ўцягнуць грамадства ў актыўную дзейнасць у такіх сектарах як культура, адукацыя, навакольнае асяроддзе, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендэр, правы чалавека і даследаванні.
У праграме мерапрыемства:
- Выстава Belarus Press Photo;
- Кірмаш грамадскіх арганізацый;
- Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам;
- Круглыя сталы;
- Мульцімэдыяпрастора : фільмы, ролікі і інш.;
- Прэс-рум для журналістаў;
- Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя страўбеларускай кухні;
- Live-streaming Грамадзянскага Форуму Усходняга Партнёрства.
Арганізатарамі «Bў-ROOM» выступілі Belarus Press Photo, Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт, Міжнародны кансорцыюм «Эўрабеларусь», Эўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава, ByWatch.
Да ўдзелу ў «Bў-ROOM» запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнэрстве, у грамадзянскай супольнасьці ўвогуле. Заяўкі на ўдзел яшчэ можна пасылаць на адрас: info.byroom@gmail.com.
Час: 28 лістапада (11:00 – 20:00) и 29 лістапада (1:30-3:30)
Месца: Novotel гатэль, пр. Гедыміна 16, Вільня, Літва