Гарадзенцу Вадзіму Цярлецкаму - 3 сутак арышту
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння будзе разгледжаная адміністратыўная справа гарадзенскага актывіста Вадзіма Цярлецкага. Ён быў затрыманы ўвечары 12 лістапада на чыгуначным вакзале сталіцы.
Юнак прыехаў з Гародні ў Менск, каб вырашыць грамадскія справы,звязаныя з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам і ў той жа дзень планаваў вярнуцца назад, у Гародню.
На Цярлецкага былі складзеныя 2 адміністратыўныя пратаколы: арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Ноч да суда Цярлецкі правёў у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
***
10-30. Вадзіма Цярлецкага прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёна.
13-10. Суддзя Максім Лапко, які разглядае справу, дапусціў ў залу толькі адваката, тым самым фармальна зрабіўшы паседжанне закрытым.
15-40. Цярлецкага абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 3 сутак. Артыкул за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі суддзя адхіліў.