Адміністратыўная права Яўгена Контуша канчаткова спыненая за надаказанасцю віны
11 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы Яўгена Контуша, якога 22 жніўня ў гэтым жа судзе суддзя Вікторыя Шабуня пакарала штрафам у памеры12 б.в. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Не пагадзіўшыся з гэтым рашэннем актывіст накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна ў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Менгарсуда Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.
Пры новым разглядзе высветлілася, што ў жніўні суддзя Вікторыя Шабуня адмовіла ў задавальненні хадайніцтва Контуша аб прадстаўленні ў суд інфармацыі ад мабільнага аператара аб сапраўдным ягоным знаходжанні на час здзяйснення правапарушэння. Новы суддзя Леанід Ясеновіч задаволіў гэты запыт. Высветлілася, што сапраўды 8 жніўня, калі супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства», Яўгена Контуша там не было.
Зараз актывіст мае намер у судовым парадку запатрабаваць кампенсацыю на незаконныя дзянні міліцыі.
Летась Яўгена Контуша ўжо апраўдвалі. Ён абвінавачваўся ў адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, аднак суд Савецкага раёна вызначыў, што яго віна не даказана.