Гары Паганяйла: я біўся, сашчапіўшы зубы, «да крывінкі»
У Сетцы з'явілася аўтабіяграфічная кніга вядомага праваабаронцы і юрыста Гары Паганяйла«Адвакацкія хронікі».
- Неабходнасць пастаяць за сябе, не даць сябе ў крыўду была ўва мне з дзяцінства, - распавядае Паганяйла ў сваёй кнізе «Адвакацкія хронікі». - Аднак і правілы ў нашым дзіцячым доме былі высакародныя: калі нейкае пытанне трэба было вырашыць з дапамогай сілы, так і казалі: «Хадзем стукнемся». Ішлі кожны са сваім секундантам і адразу дамаўляліся: біцца «да першай слязінкі» ці «да першай крывінкі». Дамова добраахвотная. Калі заплакаў, значыць, пераможаны. Але асабіста я ніколі не дамаўляўся біцца «да першай слязінкі» - біўся, сашчапіўшы зубы, «да крывінкі». Такую калянасць і злосць я праяўляў, напэўна, свядома, паколькі разумеў - інакш затопчуць...
- Мы жывем у агідны час, - гэта ўжо аб прафесіі. - Звычайна я кажу: калі ў суддзі няма прафесійнай мужнасці прытрымлівацца закону, яму неабходна сыйсці з прафесіі. Калі я некаторых з іх папярэджваю пра гэта, яны пачынаюць вохкаць: «Ну, вы ж ведаеце, Гары Пятровіч, у якіх умовах мы працуем, чаму мы прынялі тое, а не іншае рашэнне! У нас сем'і, дзеці, нас выкінуць з прафесіі - мы працу не знойдзем!» Я пытаюся: «Дык што, лепш злачынства здзейсніць ў мантыі судзейскай?» Многія з іх носяць крыжы, ходзяць у царкву, ставяць свечкі перад абразамі і ахінаюць сябе хросным знакам прад абліччам Хрыстовым! Таму не магу трываць ханжаства, проста элементарна не магу іх паважаць.
***
Гары Паганяйла, адвакат, праваабаронца, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта*. З 1976 г. займаў розныя пасады ў Цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку начальніка аддзела адвакатуры. C 1991 па 1993 гг. - Прэзідэнт Саюза адвакатаў Беларусі. З лістапада 1997 г. па кастрычнік 2003 г. - сябар міжтэрытарыяльнай калегіі адвакатаў Гільдыі расійскіх адвакатаў. Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, Закона «Аб адвакатуры». Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах , якія маюць вялікае грамадскае гучанне: справы паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўла Шарамета і Дзмітрыя Завадскага, экс - старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васіля Старавойтава, дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэя Клімава і інш.
Спампаваць кнігу: pdf | fb2 | epub
Паводле belhelcom.org