viasna on patreon

Прысуд Уладзіміру Яроменка пакінуты ў сіле

2013 2013-11-12T08:51:40+0300 2013-11-12T11:59:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Прысуд Першамайскага суду Уладзіміру Яроменка пакінуты ў сіле. Роўна сем хвілін спратрэбілася калегіі суддзяў, каб разгледзець касацыйную скаргу і абвясціць перапынак для вынясення рашэння.

Скаргу актывіста "Маладога фронту" Уладзіміра Яроменка разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе. Калі прысуд будзе пакінуты без зменаў, Яроменак павінен будзе адбыць 3-месячны арышт.

20 жніўня Уладзіміра абвінавацілі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага Кодэкса РБ), які ў чарговы раз быў усталяваны за актывістам 15 сакавіка 2013 года тэрмінам на 6 месяцаў.

Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў справы быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту.

Крымінальную справу Уладзіміра Яроменкі аб парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду разглядаў  суддзя Леанід Ермоленкаў, дзяржаўным абвінаваўцам выступала Чарапковіч. Прысуд быў агучаны 20 жніўня - 3 месяцы арышту.

Актывіст "Маладога фронту" накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Першамайскага раёна. Калі прысуд будзе сёння пакінуты без зменаў, Яроменак павінен будзе адбыць 3-месячны арышт.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць асуджэнне Уладзіміра Яроменка відавочным фактарам, які сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, замацоўвае адмоўную сталую тэндэнцыю апошніх месяцаў у дадзенай галіне. Менавіта таму праваабаронцы ў сваёй заяве заклікалі ўлады Беларусі спыніць крымінальны пераслед Уладзіміра Яроменка і спыніць практыку палітычна матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства