Шэсьце ў Лошыцу скончылася затрыманьнем за майку «За Беларусь без дыктатуры»
https://spring96.org/be/news/67076
2013
2013-11-11T08:45:05+0300
2013-11-11T08:45:05+0300
2013-11-11T08:45:05+0300
be
Шэсьце ў Лошыцу скончылася затрыманьнем за майку «За Беларусь без дыктатуры»
10 лістапада ў Менску адбыліся жалобнае шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры. У акцыі, якую арганізавала КХП-БНФ, удзельнічалі прыкладна 70 чалавек.
Міліцыя затрымала Леаніда Смаўжа, аднаго з удзельнікаў акцыі які прыйшоў ў майцы «За Беларусь без дыктатуры».
Смаўжа будуць судзіць ў панядзелак, 11 лістапада.