viasna on patreon

У міліцыю выклікаюць гомельскіх апазіцыянераў за мясцовыя «Дзяды»

2013 2013-11-06T13:23:27+0300 2013-11-06T14:18:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў атрымаў позву ў Навабеліцкі РАУС. 10 лістапада ён павінен з'явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку Хількевіча. Вядома, што шукалі для ўручэння позвы і іншых гомельскіх апазіцыянераў.

Васіль Палякоў звязвае выклік у міліцыю з удзелам у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ў Гомелі 3 лістапада. Актывісты апазіцыйных партый усклалі кветкі і вянкі, запалілі знічы каля пакутных крыжоў, якія ўсталяваны на месцах масавых забойстваў людзей у гады сталінскіх рэпрэсій. Таксама ўдзельнікі акцыі правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі, пафарбавалі крыжы. Акцыя прайшла пад бел-чырвона-белым сцягам.

Варта заўважыць, што мясцовыя дэмакраты ладзяць акцыі памяці на гэтых месцах штогод, але да гэтага часу іх у міліцыю не выклікалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства