viasna on patreon

Змітру Дашкевічу далі 3 сутак арышту

2013 2013-11-06T16:17:00+0300 2013-11-06T15:48:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daszkevicz-2013.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч пасля вызвалення

Зміцер Дашкевіч пасля вызвалення

Маладафронтаўцы трэці дзень збіралі ля ГУМа подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую, якую яна мела гістарычна.

Збор подпісаў праходзіць у рамках кампаніі дэкамунізацыі, якую абвесціў «Малады фронт». Два дні прайшло без усялякіх эксцэсаў.

«Сёння пазваніў Зміцер Дашкевіч і сказаў, што ў аўтобусе і едзе ў цэнтральны РУУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін», - паведаміла жонка Змітра Наста Дашкевіч.

Лідара "Маладога фронта" судзілі у судзе Цэнтральнага раёна, суддзя - Валер Есьман. На актывіста складзены пратакол аб непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі. Рашэнне суда - 3 сутак арышту.

Зміцер Дашкевіч – адзін са сустаршынь «МФ». У жніўні выйшаў на волю пасля 2,5 гадоў зняволення. Цяпер за Дашкевічам замацаваны міліцэйскі надгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства