viasna on patreon

Тыдзень асветніцкіх дзеянняў «Крыштальная ноч - Ніколі зноў»

2013 2013-11-05T12:01:46+0300 2013-11-05T12:05:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrepka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вы можаце не ведаць, што такое Халакост. Можаце нават думаць, што гэта клей для шпалераў. Можаце не паглядзець ні аднаго фільма пра Крыштальную ноч, не прачытаць ні адной кнігі пра Асвенцым. Ваша жыццё бяспечнае, у ім не трэба ведаць, чым фашызм адрозніваецца ад нацызму. Ваша жыццё простае - вучоба ці праца, сябры, любоў, мары. Але ўся справа ў тым, што рэчы, якія змяняюць яе раптоўна, пачынаюцца паступова і непрыкметна. А калі нарэшце іх ўбачыш, становіцца занадта позна.

Мы хочам заўважыць іх раней, хочам, каб быў час іх змяніць.

Для гэтага мы падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў і запрасілі вядомых гісторыкаў, праваабаронцаў, арт-актывістаў і людзей культуры, каб пагаварыць пра тое, чаму трэба навучыцца ў гісторыі і ці ёсць у нашым сёння тое, што павінна насцярожыць.

Адкрыццё тыдня ў Беларусі адбудзецца 8 лістапада, 19.00, “Арт-сядзіба” (зав.Інструментальны, 6-105).

Гэта запрашэнне пачаць адкрыты дыялог. Зразумець актуальнасць гэтай тэмы. Разам знайсці рашэнні праблемы.

Дапамагаць у гэтым нам будуць нашы выдатныя эксперты і проста вядомыя людзі - трупа "Беларускага Свабоднага Тэатра", праваабаронцы і гісторыкі.

Таксама ў праграму Тыдня ўваходзяць:

Экскурсія па Мінскім гета (10.11, 14.00),

Кінапаказ і дыскусія (12.11, 19.00),

Уводны курс “Human Integrity” (13.11, 19.00) (абавязковае запаўненне анкеты bit.ly/HIminsk)

Пры жаданні наведаць дадзеныя мерапрыемствы неабходна напісаць на мэйл by-9november@yhrm.org  свае кантакты з пазнакай даты
Моладзевая сетка супраць расізму і нецярпімасці

Каманда “Правы чалавека “на пальцах” (Вконтакте, Facebook, Twitter)

Даведка:

9 лістапада - Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму.

16 лістапада - Міжнародны Дзень Цярпімасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства