viasna on patreon

Актывіст БХД дамогся, каб кіроўца прыбраў расейскі сьцяг

2013 2013-11-01T07:55:46+0300 2013-11-01T07:55:46+0300 be

У Менскузатрымаліактывістааргкамітэтупа стварэньніпартыі «Беларускаяхрысьціянскаядэмакратыя» АлесяКутасава, якіпапрасіўкіроўцупрыбрацьрасейскісьцяжокз лабавогашклааўтобуса «Калодзішчы — Менск».

Алесь Кутасаў на першым жа прыпынку папрасіў кіроўцу прыбраць сьцяг, але той агрызнуўся і зачыніў вакенца. Актывіст сказаў, што аплоціць праезд толькі пасьля таго, як будзе прыбраны сьцяг суседняй дзяржавы.

Алеся адвезьлі на дыспэтчарскую станцыю, дзе перадалі супрацоўнікам міліцыі. Пры гэтым усю дарогу да станцыі Алесю Кутасаву пагражалі, паведамляе прэс-служба БХД. Кандуктарка сказала, што Алесь нібыта дэбашырыў і ледзь ня лез у кабіну кіроўцы. Аднак даць паказаньні супраць яго яна адмовілася, а кіроўца між тым прыбраў сьцяг з аўтобуса.

Па дарозе ў пастарунак міліцыянты абураліся, што Алесь Кутасаў размаўляе па-беларуску, бо, паводле іхніх словаў, беларускай мовы не існуе, існуе толькі трасянка, а Расея — найбліжэйшы хаўрусьнік Беларусі. У адказ актывіст заявіў, што лічыць расейскі сьцяг сымбалем расейскай акупацыі. Паколькі ж аўтобус — дзяржаўная ўласнасьць і аплачваецца грамадзянамі, у тым ліку і ў выглядзе падаткаў, то і прадметаў такіх у грамадзкім транспарце быць не павінна.

У пастарунку Алеся Кутасава пратрымалі дзесяць хвілін і адпусьцілі, запісаўшы, што правялі тлумачальную размову. Актывіст ужо даслаў скаргу ў Мінсктранс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства