viasna on patreon

Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сайд-івенце ў ААН

2013 2013-10-31T07:43:46+0300 2013-10-31T13:25:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/said-ivent-aan-belarus-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі пад час сайд-івенту ў ААН

Абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі пад час сайд-івенту ў ААН

30 кастрычніка 2013 г. у Нью-Ёрку адбылося паралельнае мерапрыемства ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі спадара Міклаша Харашці і беларускіх і міжнародных праваабаронцаў: Валянціна Стэфановіча, намесніка старшыні ПЦ "Вясна", Жанны Літвіной, старшыні БАЖ, Сашы Кулаевай,  кіраўніка аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH .

Вёў мерапрыемства, арганізаванае FIDH, Міжнароднай Амністыяй і Беларускім Домам правоў чалавека імя Б. Звозскага, прадстаўнік Міжнароднай Амністыі ў ААН Хасэ Луіс Дыяз. 

Мерапрыемства выклікала жывую цікавасць, на ім прысутнічалі многія супрацоўнікі нацыянальных дэлегацый ААН, уключаючы паслоў ЕС, Славакіі і Польшчы.

Спецыяльны дакладчык Харашці адзначыў сістэматычны характар ​​парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і заклікаў беларускія ўлады да супрацоўніцтва з мандатам і іншымі механізмамі ААН. Праваабаронцы падрабязна спыніліся на праблемах палітычных зняволеных (аб становішчы якіх быў прадстаўлены даклад FIDH і ПЦ "Вясна"). Таксама былі прадстаўленыя даклады аб парушэннях грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі, ігнараванне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у рамках ААН, сітуацыі з незалежнымі СМІ, і парушэннях сацыяльна-эканамічных правоў, з асаблівым акцэнтам на працоўных адносінах і элементах прымусовай працы. Выступоўцы заклікалі нацыянальныя дэлегацыі падтрымліваць мандат спецыяльнага дакладчыка як важны інструмент для асвятлення і абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на высокім міжнародным узроўні.

Саша Кулаева, Міклаш Харашці, Валянцін Стэфановіч і Жанна Літвіна.
Міжнародныя і беларускія праваабаронцы ў ААН 30 кастрычніка 2013 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства