viasna on patreon

Ад салігорскіх чыноўнікаў патрабуюць справаздачу за сродкі на безбар'ерны асяродак

2013 2013-10-30T16:34:20+0300 2013-10-30T16:34:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту з Салігорску звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай прадставіць справаздачу аб выкананні праграмы па стварэнні безбар’ернага асяродку ва ўстановах адукацыі.

Такая праграма стала магчымай не ў апошнюю чаргу дзякуючы правядзенаму ў свой час салігорскімі праваабронцамі маштабнага маніторынгу правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Як паведамляюць мясцовыя прадстаўнікі БХК, на іх адрас патрапіла інфармацыя аб выдаткоўванні з бюджэту значных фінансавых сродкаў на паляпшэнне сітуацыі з безбар’ерным асяродкам у салігорскіх школах. Гаворка можа весціся аб суме ў два мільярды беларускіх рублёў. Да 1 верасня 2013 году ва ўстановах адукацыі Салігорску усе будаўнічыя працы, звязаныя з асваеннем дадзеных сродкаў, мусілі быць скончаныя. Аднак візуальны агляд гарадскіх аб’ектаў устаноў адукацыі прымушае засумнявацца ў мэтавым выкарыстанні гэтых сродкаў. Напрыклад, пандусы, якія мусяць быць ва ўсіх школах, так і не з’явліся. Па інфармацыі праваабаронцаў, аналагічныя пытанні ўзніклі і ў абласнога аддзела адукацыі, які пад час інспекцыі па выкананні праграмы выявіў тыя ж праблемы. Найбольш верагодным, па інфармацыі прадстаўнікоў БХК, выглядае сцэнар расходвання згаданых вышэй сродкаў на патрэбы сельскай гаспадаркі раёна.

Каб спраўдзіць атрыманую інфармацыю праваабаронцы накіравалі адмысловы запыт на імя старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага. Яны просяць паведаміць аб фактычнай суме выдаткаваных фінансавых сродках на паляпшэнне безбар’ернай інфраструктуры ва ўстановах адукацыі Салігорска, а таксама пацвердзіць альбо аспрэчыць атрыманую праваабаронцамі інфармацыю аб мэтавасці іх выкарыстання.

Акрамя таго, праваабаронцы просяць чыноўнікаў прадставіць інфармацыю аб прычынах парушэння архітэктурна-будаўнічых нормаў і патрабаванняў заканадаўства па безбар’ернай інфраструктуры ў пабудаванай новай школе ў мікрараёне №18. Як вядома, будаўнічыя правілы прадугледжваюць стварэнне безбар’ернага асяродку пры новым будаўніцтве ўстановаў адукацыі ў абавязковым парадку. Аднак пасля завяршэння будаўніцтва новай школы ў Салігорску высветлілася, што безбар’ерная інфрастурктура ў ёй так створана і не была.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства