viasna on patreon

Гомельскі абласны суд абавязаў суд раённы разглядзець скаргу актывісткі Тамары Зайцавай

2013 2013-10-30T16:29:13+0300 2013-10-30T16:29:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду разгледзела 29 кастрычніка скаргу грамадскай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай.

Абласны суд вынес пастанову: адмяніць вызначэнне суду Калінкавіцкага раёну, які адмовіўся разглядаць скаргу актывісткі аб забароне мясцовымі чыноўнікамі мірнага сходу. Справа накіравана ў Калінкавічы на новы разгляд другому суддзі. Раней жа раённы суд адмовіў Тамары Зайцавай у разглядзе скаргі, спаслаўшыся, што яна павінна была спачатку абскардзіць забарону на правядзенне масавага сходу ў аблвыканкаме – вышэйстаячай інстанцыі райвыканкама.

Грамадская актывістка займаецца дапамогай пацярпелым ад вярбоўшчыкаў для працы ў Расіі. Сын Тамары Зайцавай, на яе думку, таксама стаў ахвярай такога незаконнага прадпрымальніка. Неаднаразовыя звароты у міліцыю плёну не далі, таму актывістка разам з іншымі пацярпелымі і вырашылі правесці пікет, каб звянуць увагу грамадскасці на дадзеную праблему.

Адстойваць правы ў судзе актывістцы дапамагаў праваабаронца Леанід Судаленка:

 «Раённыя суддзі, ў адрозненне ад іх гомельскіх калег, яшчэ не вывучылі закон аб масавых мерапрыемствах. Таму што абскарджваць рашэнні выканкамаў можна адразу ў судзе, а не звяртацца ў аблвыканкам, як параіў Тамары Зайцавай раённы суд. У Гомелі мы прымусілі суддзяў вывучыць гэты закон, а вось у рэгіёнах такая праца толькі пачынаецца. Прыйдзецца падаць заяўкі на мірныя сходы ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці, каб правесці прававы лікбез раённым суддзям», - пракаментаваў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства