Бабруйск: Пра суд паведамілі за дзве гадзіны да пасяджэння
https://spring96.org/be/news/66863
2013
2013-10-30T13:30:12+0300
2013-10-30T13:30:12+0300
2013-10-30T13:30:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zhalnou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жалноў паведаміў, што атрымаў 30 кастрычніка позву ў суд, прама на працоўным месцы, каля 12 гадзін дня. З паперы даведаўся, што пасяджэнне адбудзецца сёння ж, у 14.30.
Блогер адзначыў, што працуе сёння ў цаху, ён перапэцканы сажай, і таму нават не браў з сабой тэлефон.
Нагадаем, Алег Жалноў судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ. Таксама ў яго кватэры нядаўна прайшоў ператрус, падчас якога ў блогера былі сканфіскаваныя ўсе сродкі сувязі, уключна з мадэмам і мабільным тэлефонам.