viasna on patreon

Арыштаванага дырэктара “Крычаўцаменташыфер” пазбавілі звання “Чалавек года” Крычаўскага раёна

2013 2013-10-30T13:25:13+0300 2013-10-30T13:25:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skocki-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Скоцкі

Леанід Скоцкі

Генеральнага дырэктара “Крычаўцэменташыфер” Леаніда Скоцкага, які быў затрыманы ў сярэдзіне мінулага месяца па падазрэнні ў крадзяжы грашовых сродкаў у памеры 40 мільёнаў рублёў, рашэннем Крычаўскага райвыканкама пазбавілі ганаровага звання “Чалавек года Крычаўскага раёна” за “здзяйсненне карупцыйнага злачынства”. Адпаведную інфармацыю на сваіх старонках у матэрыяле “Пазбаўлены ганаровага звання” надрукавала дзяржаўная крычаўская раённая газета “Крычаўскае жыццё”.

Нагадаем, што супраць Леаніда Скоцкага УСК па Магілёўскай вобласці ўзбуджана тры крымінальныя справы па ч.2 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару паўторна, альбо заведама незаконнае дзеянне (бяздзеянне), альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры).

Леанід Скоцкі быў прызнаны “Чалавекам года” Крычаўскага раёна ў 2012 годзе. У судзе крымінальная справа былога генеральнага дырэктара “Крычаўцаменташыфер” яшчэ не разглядалася, аднак Крычаўскі райвыканкам ужо зрабіў свой вырак – пазбавіў Леаніда Скоцкага ганаровага звання за здзяйсненне карупцыйнага злачынства.

Незалежная крычаўская газета “Вольны горад” (№42 ад 27 кастрычніка)таксама паведамляе, што з жонкай арыштаванага генеральнага дырэктара Н. Скоцкай, якая працавала дырэктарам музычнай школы №1 Крычава,  пасля яго арышту кіраўніцтва ўпраўлення ідэалогіі, культуры і моладзевай палітыкі Крычаўскага райвыканкама скасавала кантракт і зараз яна працуе простым педагогам. Па словах журналістаў “Вольнага горада”, раней ніякіх прэтэнзій з боку кіраўніцтва да працы Н. Скоцкай не было, яна паспяхова спраўлялася са сваімі абавязкамі.

Паказальна, што раней мясцовыя ўлады Крычаўкага раёна не звярталі ніякай увагі на непрыстойныя справы былога генеральнага дырэктара, хаця пра іх неаднаразова пісала незалежная газета “Вольны горад”. Калі ж абставіны змяніліся, раённыя ўлады не сталі нават чакаць высновы суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства