viasna on patreon

Марафон у памяць ахвяраў рэпрэсій пачаўся з затрыманняў (аднаўляецца)

2013 2013-10-29T12:19:44+0300 2013-10-29T16:18:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahvyary-stalnskh-represy_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій, міліцыянты затрымалі удзельнікаў жалобнага марафону ды журналістаў. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".

Адна з удзельніц ўшанаваньня Галіна Сіўчык адмовілася падымацца па прыступках у Фрунзэнскі РУУС, бо ёй цяжка падымацца па прыступках, міліцыянты хацелі ён дапамагчы, але яна запярэчыла гэтаму, тады яе пакінулі ў спакоі. Аднак пазней ўсёткі затрымалі.

Міліцыя затрымала каля 20 чалавек, якія бралі ўдзел ва ўшанаваньні памяці ахвяр сталінізму.

Сярод затрыманых грамадзкія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімер Раманоўскі, Ганна Шапуцька, Алесь Макаеў, Сяргей Ханжанкоў, Кацярына Садоўская, Ніна Багінская, Ілля Дабратвор, а таксама 5 журналістаў. Міліцыянты спынілі іх пасьля таго як былі ўскладзеныя кветкі на магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках.

Усіх затрыманых міліцыянты вядуць у пастарунак для высьвятленьня асобаў.

12-17.Усяго затрыманыя 23 чалавекі, у тым ліку адно дзіця - Яўсей Дабратвор. Затрыманыя абвесьцілі ў пастарунку хвіліну маўчаньня па ахвярах. 

Сярод затрыманых, як паведамляе прэс-служба БАЖ,  5 журналістаў:  Наталля Валакіда, Сяргей Краўчук, Наталля Касцюкевіч (Беніцэвіч), Дзініс Носаў і Аляксандр Корсакаў.

13-35. З пастарунку выпусьцілі журналістаў і прадстаўніцу Міжнароднай арганізацыі абароны правоў чалавека.

14-08. Вызвалілі ўсіх удзельніка акцыі. 

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот і іншыя.

 

 

Фота Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства