За два месяцы палітвязень Мікалай Дзядок быў двойчы ў карцары
https://spring96.org/be/news/66795
2013
2013-10-28T07:54:49+0300
2013-10-28T07:54:49+0300
2013-10-28T07:55:14+0300
be
За два апошнія месяцы Мікалай Дзядок быў двойчы пакараны карцарам. Першы раз палітвязень трапіў туды на 10 дзён у верасні, а другі раз – на 5 дзён у кастрычніку. Прычыны пакарання – фармальныя. Пра гэта зняволены анархіст піша ў лістах да сваёй жонкі Валерыі Хоцінай. Па яе словах, у турме ў Мікалая пагаршаецца здароў’е.
- У турме Мікалай згубіў ужо два зубы, якія не паспеў далячыць на волі. Акрамя таго ў яго пагоршыўся зрок. Гэта праблема ўсіх камерных вязняў, бо няма мачымасці глядзець удалячынь. Таму больш за ўсё мяне непакоіць яго здароўе, бо яшчэ сядзець паўтара года.
Мікалай Дзядок быў асуджаны да чытырох з паловай гадоў зняволення па справе анархістаў. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.