viasna on patreon

У Магілёве КДБ распраўляецца з блогерам

2013 2013-10-25T16:06:07+0300 2013-10-25T16:06:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрыя Ярмоленку ўжо выгналі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, а цяпер спрабуюць ціснуць на яго на працы.

Нагодай для ўвагі КДБ да блогера сталі публікацыі на сайце “Свабоднага фармата”(formats.by).

Летам бягучага года Дзмітрый ужо меў размову з супрацоўнікам КДБ, які спрабаваў яго завербаваць, аднак, як толькі хлопец адмовіўся ад гэтага - на яго пачалі ціснуць з усіх бакоў.

КДБісты прыходзілі ў “Гарсвет”, дзе працуе Дзмітрый Ярмоленка і размаўлялі з яго начальнікам, які ў сваю чаргу правёў з ім прафілактычную размову з нагоды з’явіўшыхся ў інтэрнэце публікацый. Яны, нібыта, псуюць імідж краіны і дзеючай ўлады.

Сёння, 25 кастрычніка, ад непасрэднага начальніка Дзмітрыя Ярмоленкі супрацоўнікі КДБ  запатрабавалі характарыстыку.

Сітуацыю каментуе журналіст Алесь Буракоў:

“Спачатку Дзмітрыя выгналі з другога курсу ўніверсітэта, дзе ён завочна вучыўся на юрыста. Выкладчык Рагарцоў упёрся і не захацеў ставіць яму станоўчую адзнаку. Мы думаем, што ён выконваў загады тых людзей, якія праявілі зацікаўленасць да Дзмітрыя. Цяпер пачаўся ціск на працы. Не выключаю, што хлопец можа яе пазбавіцца”, - гаворыць незалежны журналіст.

Алесь Буракоў таксама адзначае, што не разумее дзейнасць беларускіх спецслужбаў напярэдадні чэмпіянату свету па хакею 2014 года. На яго думку, падобныя метады працы становяцца вядомымі шырокай грамадскасці і толькі дабаўляюць негатыўнага іміджу нашай краіне.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства