На 10 снежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горада падаў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.
Мэта мерапрыемства, як напісана ў заяўцы, -- гэта "пратэст супраць палітычных рэпрэсій у краіне, акцыя салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх неадкладнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі".
Днямі мусіць прыйсці адказ наконт падобнай акцыі з адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску. На 29 кастрычніка пікет салідарнасці з палітвязнямі замаўлялі каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў.
Яны таксама хочуць зладзіць акцыю, каб прадэманстраваць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам, Эдуардам Лобавым, Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязнямі, патрабуючы іхнага вызвалення.