У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту стала забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзення пікета да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.
Першапачаткова салігорац спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні. У красавіку 2013 году Уладзімір Шыла звярнуўся з адпаведнай скаргай у суд Салігорскага раёна, але мясцовая Феміда ўстала на бок чыноўнікаў. Напрыканцы траўня актывіст звярнуўся з касацыйнай скаргай у Мінскі абласны суд. Там аднавіць свае парушаныя правы ў спадара Шылы таксама не атрымалася. Не дапамог у гэтым пытанні нават зварот у Канстытуцыйны Суд.
Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні. Пры патрымцы мясцовых праваабаронцаў з Беларускага Хельсінскага камітэту была падрыхтаваня скарага ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Уладзімір Шыла просіць, каб Камітэт прызнаў факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст таксама хоча дамагчыся ад ААН рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь аб выплаце яму грашовай кампенсацыі за атрыманую шкоду, выкліканую парушэннем яго першасных правоў.