viasna on patreon

Бярозаўскія ветэрынары і міліцыя працягваюць “пошукавыя аперацыі”

2013 2013-10-24T11:26:04+0300 2013-10-24T11:26:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-rejd-svinni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі Бярозаўскай раённай ветэрынарнай службы і міліцыя не даюць спакою вяскоўцам, чые двары трапілі ў 5-кіламетровую зону ад дзвюх невялікіх дзяржаўных фермаў Сашыца і Хойнікі, і хто актыўна выступаў супраць знішчэння свіней.

З грознай санкцыяй пракурора Бярозаўскага раёна малодшага саветніка юстыцыі Данілы Дзерабіна яны робяць набегі з мэтай “знайсці там сляды адміністратыўнага правапарушэння”.

А слядамі адміністрацыйнага правапарушэння з’яўляюцца свінні на прыватных падворках.

Так адбыўся чарговы агляд гаспадарчых забудоў у жыхара вёскі Кабакі Уладзіміра Федасевіча, які актыўна выступаў супраць знішчэння свіней.

Папоўніць бюджэт 2-мільённым штрафам ветэрынарам  не ўдалося: свіней знойдзена не было, але сяльчаніна адцягнулі ад працы і даставілі непрыемныя моманты ад “пошукавай апецыі” на прыватным падврку.

Амаль 3 месяцы раённыя ўлады не даюць спакойна жыць сялянам 17 вёсак Бярозаўскага раёна. Перыядычнае запалохванне ў раённай газеце “Маяк”, перыядычныя набегі, выклікі на адміністрацыйную камісіію. І гэта пры тым, што Бярозаўскі раён не пазначаны ні ў адной з небяспечных зон наконт небяспекі афрыканскай чумы.

Вяскоўцы лічаць такія дзеянні ўладаў памылковымі, недальнабачнымі і наогул неразумнымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства