viasna on patreon

Рэха летняга “свінога бунту”: улады спрабуюць ціснуць на “адмаўленца”

2013 2013-10-23T14:53:14+0300 2013-10-23T14:53:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-alihver.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Аліхвер з Бярозы, актыўны праціўнік знішчэння свіней у Бярозаўскім раёне, пасля летніх “свіных бунтаў” быў абвінавачаны ў парушэнні санітарна-ветэрынарных нормаў. На яг быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якое заключаецца ў тым, што ён нібыта не меў права ўтрымліваць свіней на зямлі, якая давалася на абслугоўванне памяшкання, а не на вядзенне гаспадаркі.  Пры гэтым А. Аліхвер, калі купляў на аўкцыёне будынак, меў даведку ад сельвыканкама на вядзенне гаспадаркі. І некалькі гадоў мясцовыя ўлады не бачылі ў гэтым парушэнняў, пакуль сяльчанін актыўна не выступіў супраць знішчэння свіней.

На адміністрацыйную камісіі, куды быў выкліканы Аляксандр Аліхвер, ён прыйшоў з групай падтрымкі. Старшыня камісіі, юрыст райвыканкама Яўген Кашталян, які замяніў на гэтым паседжанні пастаяннага старшыню камісіі Вольгу Шып, не дазволіў весці дыктафонны запіс паседжання.

Аляксандр на працягу 2 гадзін, нягледзячы на тое, што яго перабівалі старшыня камісіі і падпалкоўнік міліцыі Якаў Самасюк, змог аргументавана даказаць сваю невінаватасць. 

- Мяне  выслухалі, і,  відавочна,  аргументы далі станоўчы вынік. Рашэнне не вынесена, і зараз усе дакументы, усе нестыкоўкі ў рашэннях, заканадаўчых актах накіраваныя ў ветэрынарную службу. Яна павінна прыняць рашэнне: або па-новаму распачаць справу, або адмовіць ва ўзбуджэнні адміністрацыйнага працэса, -- кажа Аляксандр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства