viasna on patreon

Цэнтрвыбаркам не прадаставіў законапраект аб зменах у Выбарчы кодэкс прадстаўнікам БДІПЧ АБСЕ

2013 2013-10-23T13:58:59+0300 2013-10-23T14:07:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoszynalazavik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Лазавік і Лідзія Ярмошына

Мікалай Лазавік і Лідзія Ярмошына

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы замежных экспертаў з беларускімі праваабаронцамі. Праваабаронцаў насцярожвае таемнасць прыняцця закона,  заўтра адбудзецца ўжо другое чытанне ў парламенце, аднак дакумент закона дагэтуль не прадастаўлены грамадскасці. 

Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ ўчора наведалі Цэнтрвыбаркам, сустрэліся са старшынёй Лідзіяй Ярмошынай і першым сакратаром Мікалаем Лазавіком. Замежныя эксперты прыехалі ў Беларусь па запрашэнні МЗС Беларусі.

"Тэкст законапраекта ніхто не бачыў у вочы, хоць вядома, што дакумент быў прыняты парламентам у першым чытанні. У тым ліку няма законапраекту і ў экспертаў БДІПЧ АБСЕ. Кіраўніцтва ЦВК патлумачыла, што не з'яўляецца законатворчым органам, на гэтай падставе замежным экспертам не прадаставілі дакумент. Магчыма, сёння на сустрэчы з беларускімі дэпутатамі іх усё ж пазнаёмяць з афіцыйным дакументам, дзе прапісаныя змены ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь", - адзначыў намеснік ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч

Праваабаронцаў цікавіць, чаму закон недасяжны для грамадскасці і агульнага абмеркавання. "Ёсць суб'екты выбарчага працэсу: палітычныя партыі, няўрадавыя арганізацыі, якія адсочваюць, як праходзяць выбары. Дык чаму мы пазбаўленыя магчымасці пазнаёміцца з законапраектам да таго, як ён будзе прыняты ў парламенце? Закон "Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь" прапісана, што законапраект пасля таго, як паступае ў орган, якія яго будзе прымаць, рэгіструецца ў Нацыянальным рэестры, то бок закон павінен быць публічным, але нічога гэтага няма", - адзначыў Стэфановіч. 

Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ сустрэліся таксама з няўрадавымі арганізацыямі, якія сочаць за выбарамі ў краіне, - ПЦ "Вясна", Беларускі хельскінскі камітэт і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Каментуючы змены ў выбарчае заканадаўства, праваабаронца Уладзь Лабковіч адзначыў, што  фактычна адзіным сродкам агітацыі будуць фонды. "Пры гэтым на парламенцкіх выбарах фонд можа ўтварацца толькі з моманту рэгістрацыі кандыдата. То бок за месяц кандыдат павінен і фонд арганізаваць, і агітацыю правесці. Выбары і раней былі малазаўважнымі, зараз робіцца ўсё, каб іх не заўважылі наогул".

Па словах праваабаронцаў "Вясны", прапанаваныя змены не адлюстроўваюць рэкамендацыі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ па выніках парламенцкіх выбараў-2012. 

"Новы законапраект не адлюстроўвае ключавыя і самыя праблемныя, на наш погляд, этапы выбарчага працэса - падлік галасоў, датэрміновае галасаванне, фарміраванне выбарчых камісіяў, правы назіральнікаў, - усё гэта засталося без зменаў", - рэзюміраваў Стэфановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства