У Менску «знікаюць» нацболы і знаходзяцца ў судах (адноўлена)
Каля 9 гадзін раніцы 23 кастрычніка проста ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Таксама не адказвае мабільны тэлефон актывіста гэтага руху Дзмітрыя Паліенкі. Аднак у другой палове для ён азваўся, ды ненадоўга. Адразу пасья працы ён быў затрыманы на прахадной прадпрыемства і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
Стала вядома таксама, што міліцыянты "палявалі" таксама і на Аляксандра Палякова, аднак яму ўдалося пазбегнуць затрымання.
Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць паседжанне Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачне сваю працу ў Менску 24 кастрычніка.
***
Яўгена Контуша даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска. На яго складзены пратакол па артю 17.1 КаАП за нібыта дробнае хуліганства. Справу разглядае суддзя Юрый Сезін.
Прысуд - 5 сутак арышту.