viasna on patreon

Сіцылія пачула праўду пра правы чалавека ў Беларусі

2013 2013-10-22T14:53:35+0300 2015-02-23T13:27:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapelka-italia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка ў Палерма.

Павел Сапелка ў Палерма.

Юрыст Павел Сапелка, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і даследчык Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл сустракаліся з праваабаронцамі і прэсай у Італіі.

У ліпені 2012 года, пасля прыняцця дакладу Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, у якім дакументальна было зафіксавана сур'ёзнае пагаршэнне выканання правоў чалавека ў Беларусі, пачынаючы са снежня 2010 года, Камітэт ААН па правах чалавека прагаласаваў аб прызначэнні Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.

Гэты факт пацвердзіў сур'ёзнасць сітуацыі з правамі чалавека сярод беларускіх грамадзян, але не стаў адкрыццём для актывістаў італьянскай секцыі Amnesty International, якая працуе ў Палерма і супрацоўнічае  з Беларуссю шмат гадоў.

За час сваёй дзейнасці, італьянскія прадстаўнікі Amnesty International скурпулёзна даследавалі і павышалі сваю дасведчанасць аб тым, што адбываецца ў Беларусі з тымі, хто ўпарта адстойвае свабоду выказвання меркаванняў, свабоду крытыкаваць працу свайго ўрада.

Менавіта гэтая цікаўнасць і абудзіла іх запрасіць у Італію двух актывістаў Праваабарончага цэнтра "Вясна": Алеся Бяляцкага, як вязня сумлення і заснавальніка арганізацыі - члена Amnesty International, а таксама вядомага юрыста Паўла Сапелку.

У сустрэчы, якая прайшла 12 кастрычніка ў рэгіянальным аддзяленніAmnesty International у Палерма (Сіцылія) гучалі сведчанні жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук і юрыста Паўла Сапелкі, а таксама каментары даследчыка Amnesty International па Беларусі Хэзы Макгіл аб той сітуацыі з правамі чалавека, якая склалася ў апошнія гады ў Беларусі.

Прадстаўнікі праваабарончага руху Беларусі сталі аб’ектам увагі італьянскай прэсы: іх аповяды аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне шырока прагучалі як у телевыпусках мясцовых навін, так і на старонках шматлікіх друкаваных выданняў.

Паводле італьянскіх СМІ

 

Павел Сапелка
Фрагмент інтэрвію Паўла Сапелка.
Публікацыі ў мясцовай прэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства