viasna on patreon

Праваабаронцу Віктару Сазонаву – 50!

2013 2013-10-18T09:06:24+0300 2013-10-18T09:20:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў.

Віктар Сазонаў.

Сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” шчыра віншуюць калегу і аднадумца Віктара Сазонава з юбілеем – 50-годдзем з дня нараджэння!

Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага руху ў Беларусі, пісьменнік і чалавек шырокай душы Віктар Сазонаў шмат год прысвяціў нялёгкай праваабарончай дзейнасці, дапамог і дапамагае сотням гарадзенцаў адстойваць свае правы, застаючыся пры гэтым спагадлівым і чулым сябрам для многіх людзей.

Жадаем калегу яшчэ шмат-шмат год выпраменьваць светлую энергетыку душы, творчага натхнення, вытрымкі і мужнасці!

Па адукацыі гісторык, Віктар Сазонаў прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім заводзе, навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні, прадпрымальніка да вядомага на Гарадзеншчыне праваабаронцы.

Багаты жыццёвы вопыт спрыяў і ягонаму літаратурнаму росквіту: напісаныя і выдадзеныя кнігі прозы «Занатоўкі кантрабандыста”, “Сандалі мітрапалітыка”,  “Суседскія былі” (на польскай мове).

Віншуем, дружа!

 

                              Віктару Сазонаву

Усё было тут неаднойчы:

Туман над Нёмнам, лістабой,

Гародні шэпты сярод ночы…

Было спрадвек, і ёсьць з табой.

 

Дальбог, “краёў чужых ня трэба”,

Тут родны кут, тут род, тут Храм…

Ці не таму душа, як неба,

Людскім адкрытая вачам?

 

Жывеш нязломнаю Каложай,

Паўвеку праўдзіш продкаў чын…

Імя тваё ўсё Пераможа,

Зямлі гальшанскай годны сын.

 

Усё было тут неаднойчы:

Туман над Нёмнам, лістабой,

Гародні шэпты сярод ночы…

Было спрадвек, і ёсьць з табой.

 

Сяржук Сыс, 18.10.2013.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства