viasna on patreon

У Менску затрыманы сябра АГП Антон Жылко

2013 2013-10-17T16:30:43+0300 2013-10-17T16:31:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shylko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Жылко

Антон Жылко

17 кастрычніка на прахадной МАЗ затрыманы сябра АГП Антон Жылко падчас раздачы інфармацыйнага бюлетэня АГП «Голас розуму» , які заклікае змагацца за сумленныя выбары. Пра гэта паведамляе сайт АГП.

Як распавёў яшчэ адзін актывіст, якому ўдалося адарвацца ад міліцэйскай пагоні, «Антон быў затрыманы патрулём хвілін праз 10 пасля пачатку акцыі. Да гэтага раздача матэрыялаў ішла бойка, працоўныя разбіраюць інфармацыю вельмі добра. Міліцыя пад'ехала хутка, мабыць, паблізу праяжджаў патруль. Так што групе актывістаў АГП давялося аператыўна згортвацца» .

Зараз, мяркуючы па ўсім , актывіста АГП вязуць у РУУС Заводскага раёна г. Мінска.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства