У Берліне збіралі подпісы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/66594
2013
2013-10-17T14:02:19+0300
2013-10-17T14:02:19+0300
2013-10-17T14:20:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/berlin_smiarotnae.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі адбылася нядаўна ў Берліне. Яна была арганізаваная актывістамі Берлінскага аддзялення праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) і прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
У межах акцыі актывісты арганізавалі збор подпісаў за адмену смяротнай кары ў Беларусі. Больш за 180 подпісаў жыхары берлінскай сталіцы пакінулі за адмену смяротнага пакарання для асуджаных сёлета да растрэлу Паўла Селюна, Рыгора Юзэпчука і Аляксандра Гарунова.