viasna on patreon

Галадоўка на Мазырскім НПЗ: новыя метады ціску з боку намесніка гендырэктара, былога кіраўніка гарадскога аддзелу КДБ?

2013 2013-10-15T15:01:07+0300 2013-10-15T15:01:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 14 кастрычніка двое лідараў арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода галадаюць на працоўных месцах. Да галадоўкі Юрыя Швеца, які першы распачаў акцыю, далучыўся ягоны намеснік - Васіль Альхоўскі. Ён вырашыў падтрымаць акцыю пратэсту, нягледзячы на тое, што знаходзіцца цяпер на лістку непрацаздольнасці - у яго зламаная нага.

Працаўнікі МНПЗ абвясцілі трохдзённую галадоўку пасля несправядлівага звальнення пяцёх актывістаў БНП, з якімі не прадоўжылі тэрміновыя працоўныя кантракты. Ціск на сябраў альтэрнатыўнага прафсаюзу з боку адміністрацыі не спыняецца з 2008 года.

“Ціск на незалежны прафсаюз ужо цягнецца працяглы час. Не ведаю, чым кіруецца адміністрацыя завода, спрабуючы ліквідаваць гэты прафсаюз. Думаю, гэта звязана з тым, што на месца намесніка гендырэктара прыйшоў Генадзь Цецярук, які раней узначальваў Мазырскі гарадскі аддзел КДБ. Мабыць, свае навыкі працы ён пераносіць і на прадпрыемства. Ідзе зачыстка, працаўнікоў запалохваюць, каб яны выходзілі з прафсаюза, - каментуе мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. - Думаю, што гэта небяспечная гульня. З-за сітуацыі з прафсаюзамі могуць распачацца эканамічныя санкцыі у дачыненні прадпрыемства”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства