«Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!
Мы чакаем толькі тых, у каго дапытлівасць мацнейшая
за ляноту ці страх перад уласным бяссіллем.
Барыс Рудзін
Што такое правы чалавека і чаму яны важны? Хто дапаможа, калі вашыя правы парушаюцца? Хто ў свеце мае патрэбу ў вашай салідарнасці? Даведайцеся гэта і многае іншае 19 кастрычніка на семінары «Правы чалавека на пальцах» у Магілёве! Дэдлайн падачы заявак 17.10.
Пра што семінар?
Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Пасля мы падумаем над метадамі абароны правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
Апошняя частка семінара прысвечана міжнароднай салідарнасці: для чаго яна патрэбна, як дапамагае і каму насамрэч неабходна зараз. У якасці бонуса вас чакае факультатыўная сэсія па гуманітарным антыфашызме!
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці і свабодзе, большасці і меншасці, і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе ў Магілёве 19 кастрычніка 2013 (субота) арыентыровачна з 10.00 да 18.30. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 17 кастрычніка 2013 уключна.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
«Правы Чалавека «на пальцах» - сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Дадзены семінар ладзіцца пры падтрымцы моладзевай арганізацыі «Маладыя Сацыял-дэмакратв – Маладая Грамада».
Нашы партнёры:
Беларускі Хельсінкскі Камітэт, прафсаюзная група «Студэнцкая Рада», Праваабарончы цэнтр «Вясна», асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны Моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram.