viasna on patreon

Баранавічы: міліцыя правяла ператрус у кватэры грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса

2013 2013-10-11T08:41:53+0300 2013-10-11T08:41:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-peratrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус размаўляе з маёрам міліцыі Паўлам Кульгавікам падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня.

Мікалай Чарнавус размаўляе з маёрам міліцыі Паўлам Кульгавікам падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня.

 

Супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС 10 кастрычніка а 18 гадзін вечара правялі ператрус у кватэры Мікалая Чарнавуса.

У першай палове дня грамадскі актывіст быў выкліканы ў міліцыю для размовы па праведзенаму 30 верасня ў Баранавічах пікету супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. Гутарку без складання адміністрацыйнага пратакола з грамадскім актывістам вёў намеснік начальніка аддзела грамадскай бяспекі і прафілактыкі правапарушэнняў ГАУС маёр міліцыі Павел Кульгавік.

У гэты ж самы дзень супрацоўнікі міліцыі з панятымі нечакана з’явіліся ва ўласным доме Мікалая Чарнавуса. Па словах індывідуальнага прадпрымальніка, ордэр на ператрус у яго доме падпісаў баранавіцкі пракурор А.А. Більдзейка.

 – У якасці доказу арганізацыі і правядзення 30 верасня ў Баранавічах пікету ў старым парку горада супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў, міліцыянеры вынялі плакат “Уральскіх жулікаў ловяць, а свае адпачываюць на Канарах”, гумовыя боты і ватоўку, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус размаўляе з маёрам міліцыі Паўлам Кульгавікам падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства