viasna on patreon

Палітвязень Павел Севярынец выходзіць на волю 19 кастрычніка

2013 2013-10-10T12:41:53+0300 2013-10-10T12:41:53+0300 be

Тэрмін “хатняй хіміі”, якую ён адбывае ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, заканчваецца раніцай у наступную суботу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Павел Севярынец:

“19 кастрычніка ў мяне заканчваецца тэрмін. Калі я распытваў начальніка спецчасткі, ён сказаў, што зранку ў суботу, 19-га”.

Палітык дадаў, што не лічыць дні да вызвалення. Падчас зняволення ён імкнуўся не губляць часу.

“Для мяне кожная адсідка — гэта час духоўнага кшталтавання. Дзякуй Богу за ўсё. І за тое, што тут шмат цікавых людзей сустрэў і ўбачыў. У нататніку адных толькі пружанскіх тэлефонаў больш за 70. Лістоў 2,5 тысячы прыйшло. У “Нашу ніву” напісаў больш за 80 эсэ. Таму тут, як кажуць, дзякуй Богу”, — каментуе для Еўрарадыё Павел Севярынец.

Нагадаем, Павел Севярынец быў затрыманы 20 снежня 2010 года, пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 16 траўня наступнага года яго прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі "за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Частку ад гэтага тэрміну Севярынец адсядзеў у следчым ізалятары КДБ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства