viasna on patreon

Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары

2013 2013-10-09T18:18:00+0300 2014-02-21T14:41:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rok_suprac_sp-poster.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны  да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.  

Праваабаронца і аматар року Валянцін Стэфановіч і журналістка Кася Яновіч паспрабавалі ў гісторыі сусветнага року адшукаць спробы асэнсавання смяротнага пакарання ў творчасці музыкаў альбо нейкія жэсты знакамітых рокераў, скіраваныя на прыцягненне ўвагі грамадства да гэтай праблемы.

У выніку атрымалася добрая рок-каманда з паспяховых, уплывовых і наватарскіх брытанцаў, амерыканцаў і беларусаў:

♫ Led Zeppelin

Iron Maiden

Bruce Springsteen

Crowblack

І не толькі пра іх…

Слухайце самі!  

“Рок за правы чалавека” - аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць у human rights. Праграма пра тое, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/files/podcast/rock-human-rights_004.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства