viasna on patreon

Таццяна Рэвяка бярэ ўдзел у Дублінскай платформе для праваабаронцаў

2013 2013-10-09T11:29:08+0300 2013-10-09T14:30:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dublinskaja_platforma-2013-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 кастрычніка ў сталіцы Ірландыі распачала працу 7-я Дублінская платформа, дзе сустракаюцца  праваабаронцы з усяго свету. Ад Беларусі на мерапрыемства запрошаныя журналістка Ірына Халіп, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і Таццяна Рэвяка, сябра Рады ПЦ “Вясна” і прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні. 

Дублінская платформа - адно з буйнейшых мерапрыемстваў для праваабаронцаў у свеце. Сёлета на ім прысутнічаюць больш за 130 праваабаронцаў з 85 розных краінаў, кожны з якіх шмат чым рызыкуе ў сувязі са сваёй мірнай дзейнасцю па абароне правоў іншых.

Арганізатарам гэтага маштабнага мерапрыемства з’яўляецца міжнародны фонд па абароне праваабаронцаў Front Line.

У межах канферэнцыі, якая працягнецца з 9 па 11 кастрычніка, будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі і абароны для праваабаронцаў, якія працуюць у зонах узброеных канфліктаў, становішча жанчынаў-праваабаронцаў, рэгіянальныя механізмы абароны праваабаронцаў.

Па запрашэнні арганізатараў у канферэнцыі бяруць удзел Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і аб'яднанняў Майна Кайя, Спецыяльны прадстаўнік ЕС па праваабаронцах Стаўрас Ламбрынідзіс, Старшыня Камісіі па правах чалавека Паўночнай Ірландыі Майкл О'Флаерці, а таксама прадстаўнікі з Ураду і МЗС Ірландыі, з Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека і Афрыканскай камісія па правах чалавека і народаў.    

Паводле арганізатараў, справаздача пра канферэнцыю будзе заснаваная на справаздачах па выніках працы асобных працоўных групаў, пленарных пасяджэнняў і звестак, атрыманых з гутарак з праваабаронцамі ў рамках канферэнцыі.

Раней Дублінская платформа для праваабаронцаў праводзілася ў студзені 2002-га, верасні 2003-га, кастрычніку 2005-га, лістападзе 2007-га, лютым 2010-га і верасні 2011-га года.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства