Гарадзенскія праваабаронцы нагадалі пра Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
https://spring96.org/be/news/66392
2013
2013-10-09T11:09:40+0300
2013-10-09T11:09:40+0300
2013-10-09T11:31:57+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae_katok_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Аляксандра Васілевіч і Уладзімір Хільмановіч напярэдадні Сусветнага дня змагання супраць смяротнага пакарання ў час масавага катання на каньках нагадалі пра гэта жыхарам горада над Нёманам.
Праваабаронцы на лёдзе былі апранутыя ў кашулькі з надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.
Напомнім, што ў Гародні прваабаронцамі Віктарам Сазонавым, Уладзімірам
Хільмановічам і Раманам Юргелем была пададзеная заяўка на правядзенне 10
кастрычніка інфармацыйнага пікету супраць смяротнага пакарання, але мясцовыя
ўлады, як звычайна, дазволу на правядзенне не далі.