viasna on patreon

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай»

2013 2013-10-07T10:04:51+0300 2013-10-07T10:04:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Будзьце рэалістамі, патрабуйце немагчымага”

Лозунгі мая 1968 -га года ў Францыі

Што з сябе ўяўляе сучасны студэнт? З якімі праблемамі ён сутыкаецца кожны дзень? Якія ў яго ёсць правы? Чаму важна іх ведаць? Чаму студэнт больш не змагаецца за свае правы? І як наогул гэта можна рабіць у сучасным свеце?

Гэтыя і многія іншыя пытанні з жыцця сучаснага студэнта ты зможаш даведацца на семінары «Правы студэнтаў простай мовай», які пройдзе ў Мінску 13 кастрычнiка.

Дэдлайн падачы заявак 11 кастрычніка! Спяшайцеся, бо колькасць месцаў абмежавана, а атрыманыя веды - бясцэнны!

Дык пра што будзе семінар?

На семінары мы пагаворым пра гісторыю і філасофію правоў чалавека і правоў студэнтаў, пра механізмы абароны правоў чалавека і правоў студэнтаў, абмяркуем, якія ж правы ёсць і якія яшчэ патрэбны сучаснаму студэнту, прававыя асновы статуса студэнта ў нашай краіне. Акрамя таго нас чакаюць дыскусіі пра сапраўдных студэнтаў, праблемы студэнтаў і магчымасці іх вырашэння.

Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

- Студэнты беларускіх ВНУ;

- Моладзь не абыякавая да правоў чалавека і правах студэнтаў.

Калі і дзе ўсё адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 13 кастрычнiка (нядзеля) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 10 кастрычніцкай (чацвер) уключна .

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары!

Таксама звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый .

Даведка

Арганізатары семінара "Правы Студэнтаў простай мовай»: моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і каманда адукацыйнай праграмы "Правы чалавека «на пальцах”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства