viasna on patreon

Гародня: “цынічная” адмова гарвыканкаму ў правядзенні пікету (дадаліся дакументы)

2013 2013-10-06T11:59:45+0300 2013-10-07T17:32:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chilmanovic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскі гарвыканкам чарговы раз не даў дазволу грамадскім праваабаронцам Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу і Раману Юргелю правесці інфармацыйны пікет. Заяўнікі хацелі 10 кастрычніка ў сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання інфармаваць жыхароў гораду над Нёманам пра сітуацыю наконт гэтага ў Беларусі.

На гэты раз чыноўнікі выканалі патрабаванне заканадаўства ў той частцы, што даслалі заяўнікам адмову ў вызначаны тэрмін, праўда ў апошні дзень – 5 кастрычніка. Затое абгрунтаванне адмовы ў правядзенні пікету проста абсурднае. Чыноўнікі ў афіцыйным лісце за подпісам намесніцы старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Алены Агей паведамляюць заяўнікам: “…в своём заявлении вы должны были сообщить, будет ли массовое мероприятие проводиться с использованием пиротехнических изделий и открытого огня…”. Іншая прычына адмовы паводле чыноўнікаў ў тым, што зыходзячы з адказаў аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна, гарадзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі і гарадской станцыі хуткай дапамогі на адпаведныя запыты, гарвыканкам прыйшоў да высновы, што заяўнікі не ў стане выканаць патрабаванні заканадаўства. На чым юрыдычна грунтуецца гэтае сцверджанне – незразумела.  

Сітуацыю каментуе адзін з заяўнікаў Уладзімір Хільмановіч: “На гэты раз адмова “выпісана” з асаблівым цынізмам, гарвыканкам чарговы раз парушае нашы канстытуцыйныя правы як грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Іншага, канешне, і чакаць не даводзілася. Калі на нядаўнім судовым працэсе, дзе разглядалася наша скарга на аналагічнае рашэнне выканкаму і суддзя і пракурор не звяртаюць увагі на відавочныя парушэнні з боку выканаўчай улады, то гэтыя чыноўнікі і далей дыскрымінуюць грамадзян і прымаюць такія палітычныя, а значыць незаконныя рашэнні”. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства