Работнікаў культуры скароцяць на чвэрць
https://spring96.org/be/news/66196
2013
2013-10-02T14:30:10+0300
2013-10-02T14:30:10+0300
2013-10-02T14:30:10+0300
be
Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэньне № 189 ад 25 верасьня 2013 года правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў культуры.
Згодна з дакумэнтам,
Інстытуту беларускай культуры прапануюцца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музэям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25%
супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музэю — 5%.
Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэньнем
прафэсарска-выкдадчыцкага складу) — на 20%.
Не падпадаюць пад скарачэньне Нацыянальны аркестр сымфанічнай
і эстраднай музыкі і Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.