Беларускія палітвязні - у цэнтры ўвагі на кніжным кірмашы ў Гётэборгу
Пад час кніжнага кірмашу ў Гётэборгу праваабарончая арганізацыя Östgruppen арганізавала семінар на тэму "Палітычныя зняволеныя ў цэнтры Еўропы". Выступілі на семінары старшыня Östgruppen Марцін Угла і фатограф і журналіст Марыя Содэберг, якія распавялі пра Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча.
Марцін Угла заклікаў палітыкаў у Швецыі і ЕС дзейнічаць больш паслядоўна і прынцыпова ў дачыненні да беларускага рэжыму.
- Важна, вядома, запатрабаваць вызвалення палітычных зняволеных, але гэтага не дастаткова. Еўразвяз таксама павінен запатрабаваць змяненняў на сістэмным узроўні. Павінны быць праведзеныя вольныя і сумленныя палітычныя выбары. Свабода слова, свабода сходаў і свабода асацыяцый павінны выконвацца. У адваротным выпадку нельга казаць пра які-небудзь дэмакратычны прагрэс ў Беларусі,- сказаў Марцін Угла.