viasna on patreon

Школа маладога юрыста праводзіць трэнінгі

2013 2013-09-30T09:12:16+0300 2013-09-30T09:13:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ekojuristy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таварыства «Зялёная сетка» запрашае студэнтаў старэйшых курсаў юрыдычных факультэтаў прыняць удзел у працы прававой службы «Зялёнай сеткі» і прайсці навучанне на трэнінгу для ЭкаЮрыстаў .

У трэнінгу можна прыняць удзел 5-6 кастрычніка або 2-3 лістапада.

На трэнінгу мы разгледзім:

- Што такое экалагічнае права і чым яно адрозніваецца ад права наогул;

- З чаго складаецца прыродаахоўнае заканадаўства, і хто за што адказвае ў Беларусі;

- Як працаваць з запытамі грамадзян:

                   пісьменна кваліфікаваць падзеі,

                   вызначыць дакладнага адрасата звароту,

                   выбраць сродкі абароны права,

                   распрацаваць стратэгію дзеянняў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 30 верасня 2013г . запоўніць Анкету па спасылцы.

Кантакты: Марына Дубіна (+37529) 228 42 68 greenbelarus@gmail.com

Прыкладная праграма трэнінгу

Субота

Сесія 1. Уступная.

Сесія 2. Экалагічнае права як канцэпцыя.

Што такое экалагічнае права. Роля, функцыя і кампетэнцыя экаюрыста .

Сесія 3. Інструменты экаюрыста . Кампетэнцыя арганізацый Беларусі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Пералік адказваючых за ахову навакольнага асяроддзя ў РБ.

Кампетэнцыі госудаственных органаў: хто за што адказвае.

Нацыянальнае « экалагічнае » заканадаўства РБ.

Сесія 4. Кваліфікацыя дзеянняў і падзей, вызначэнне дакладнага адрасата звароту, выбар дакладнага сродкі абароны права . Формы і метады зваротаў (скарга, заява, пазоў ).

Кваліфікацыя падзей, вызначэнне дакладнага адрасата.

Складанне звароту / заявы / скаргі.

Нядзеля

Сесія 5. Фарміраванне ўменняў працы з кліентамі.

Сесія 6. Распрацоўка стратэгій па канкрэтных выпадках ( алгарытм дзеянняў) .

Сесія 7. Закрыццё семінара: падвядзенне вынікаў.

Трэнінг вядуць практыкуючыя юрысты і трэнеры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства