viasna on patreon

ПЦ “Вясна” ўдакладняе інфармацыю адносна справы Васіля Парфянкова

2013 2013-09-25T15:01:24+0300 2013-09-25T15:04:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

25 верасня ў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з’явілася новая інфармацыя пра акалічнасці грамадзянскай справы аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Апошняя інфармацыя, якую маюць праваабаронцы, абвяргае некаторыя ранейшыя высновы. Як высветлілася, Васіль Парфянкоў усё ж прысутнічаў у судовым паседжанні і даваў суду тлумачэнні.

Грамадзянскую справу разглядаў суддзя Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка, паводле рашэння якога Васіль Парфянкоў падлягае прымусовай ізаляцыі тэрмінам у 12 месяцаў у лячэбна-працоўны прафілакторый з абавязковым прыцягненнем да працы. Паколькі рашэнне суда не было абскарджана ў Мінскі гарадскі суд, яно ўступіла ў сілу 17 верасня.   

21 верасня былы палітвязень быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый №1 г.Светлагорска.

Паводле праваабаронцаў, акалічнасці грамадзянскай справы аб накіраванні Васіля Парфянкова ў ЛПП не даюць падставаў казаць пра палітычна матываваны падыход пры яе разглядзе.  

Разам з тым нагадаем, што саму практыку прымусовай ізаляцыі грамадзянаў у ЛПП па-за межамі крымінальнага пераследу праваабаронцы разглядаюць як парушэнне правоў чалавека.    

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства