viasna on patreon

Павіншуй палітвязня з Днём народзінаў!

2013 2013-09-24T16:54:00+0300 2013-09-30T08:38:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека  Алесю Бяляцкаму 25 верасня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў следчым ізалятары ў Менску, затым у Жодзінскай турме №8 і у Бабруйскай папраўчай калоніі №2.

Трэці год запар Алесь Бяляцкі не можа годна адзначыць свой дзень народзінаў у коле родных, сяброў і паплечнікаў. Аднак у кожнага з нас ёсць магчымасць павіншаваць Алеся, даслаць яму цёплыя словы падтрымкі і свае шчырыя пажаданні. Там, за турэмнымі мурамі, гэтыя віншаванні нагадаюць праваабаронцу, які 17 год бараніў правы простых людзей, што ён не застаўся адзін, што пра яго памятаюць і чакаюць хутчэйшага вызвалення.

Паштоўку Алесю Бяляцкаму з днём народзінаў можна даслаць на адрас:

Бяляцкаму Алесю Віктаравічу,

Сікорскага 1, ІК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800.

Можна таксама адправіць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства