viasna on patreon

Сёння - суд над Андрэем Пачобутам

2013 2013-09-23T13:20:39+0300 2013-09-23T13:21:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei-paczobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Андрэй Пачобут

Журналіст Андрэй Пачобут

Справа журналіста будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Пачатак працэсу - у 15:30.

Пра гэта журналіст напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

20 верасня скончыўся тэрмін адтэрміноўкі прысуду, вынесенага яму летам 2011 года. Тады Андрэя Пачобута прызналі вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Крымінальная справа ў дачыненні да Пачобута была ўзбуджаная 28 сакавіку 2011. У пастанове пракуратуры было сказана, што ў сваіх артыкулах у польскім выданні «Gazeta Wyborcza» і ў сваім блогу журналіст абразіў Лукашэнку.

Журналіст быў затрыманы 6 красавіка за парушэнне падпіскі аб нявыездзе: ён збіраўся выехаць з Гродна ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента. Спачатку яго затрымалі на трое сутак, затым меру стрымання змянілі з падпіскі аб нявыездзе на ўтрыманне пад вартай.

5 ліпеня 2011 суд прызнаў яго вінаватым і вызначыў пакаранне - тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Пасля сканчэння адтэрміноўкі, суд можа прыняць адно з рашэнняў: вызваліць Пачобута, працягнуць адтэрміноўку выканання пакарання, накіраваць асуджанага для адбыцця раней прызначанага судом пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства