viasna on patreon

Ціск на Мікалая Аўтуховіча не спыняецца

2013 2013-09-18T13:32:27+0300 2013-09-18T13:32:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалаю Аўтуховічу 4 верасня стала вядома, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым. Праз месяц у дачыненні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнанні.

Прычынай для складання рапарту паслужыла тое, што нібыта 26 жніўні Мікалай Аўтуховіч пасля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Заявіўшы пра тое, што гэта не адпавядае рэчаіснасці, ён абскардзіў дадзены рапарт пракурору па Гродзенскай вобласці.

Таксама вядома, што Мікалай атрымаў трое сутак ШЫЗА, аднак, не захацеў растлумачыць свайму адвакату, за што.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч 6 траўня 2010 года быў асуджаны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання яму былі заменены на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі № 5 г. Івацэвічы ў турму № 1 г. Гродна.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства